Народная калекцыя малюнкаў на шкле

Пра праект

У пасляваенным інтэр’еры вёсак, мястэчак, а часам і гарадоў у пачатку, а больш у сярэдзіне ХХ ст. можна было сустрэць стракатыя карцінкі на шкле. Нароўні з маляванымі дыванамі, вышытымі ручнікамі і ўзорыстымі тканымі посцілкамі яны выступалі ў якасці аднаго са складнікаў вясковага інтэр’ера. Малюнкі на шкле садзейнічалі паступоваму ператварэнню сялянскай хаты з памяшкання пераважна гаспадарчага характару ва ўласна жылы, эстэтычна цэласны і завершаны інтэр’ер.
Сярод традыцыйнага роспісу на шкле можна сустрэць карцінкі розных жанраў: інтэр’ерныя карцінкі, карцінкі-рамкі для фотаздымкаў, абразкоў і абразы. Апошні лічыцца найбольш старажытным відам роспісаў на шкле і датуецца сярэдзінай ХІХ ст. (хатнія абразы).

Дадзеная калекцыя фотаздымкаў карцінак на шкле была сабрана падчас грамадскага збору, што распачаўся ў 2021 годзе на маёй асабістай старонцы ў сацыяльнай сетцы і працягваецца да гэтага часу, на асобным сайце, які вы вы зараз праглядаеце. Большасць выяў роспісаў на шкле з’яўляюцца прыватнай уласнасцю. На момант стварэння сайта, у 2023 годзе было сабрана 140 фотаздымкаў. У каталозе можна знайсці нешматлікія імёны мастакоў роспісаў на шкле.
На жаль, якасць некаторых здымкаў пакідае жадаць лепшага. Але, гэта не было галоўнай мэтай стварэння лічбавай каталога. Звярнуць увагу беларусаў на яшчэ адзін від традыцыйнага мастацтва, заахвоціць да захоўвання фотаздымкі малюнкаў на шкле – вось да чаго мы імкнёмся.
І ўсё ж такі чаму “відзікі”? – запытаецеся вы?:) Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (рэд. В. У. Мартынаў, 1978 г.) падае значэнне лексемы відзік як “пейзажны малюнак у рамцы пад шклом”. Там жа польскі widok – “від, перспектыва, пейзаж, пейзажны, малюнак”. Інфарманты з Вілейскага і Пружанскага раёнаў узгадваюць “відзікі”, “відочкі” ў больш шырокім сэнсе, суадносячы з любой карцінкай, намаляванай на шкле. Гэта “ўчэпістае”абазначэнне і стала назвай суполкі, якая з’яўляецца інфармацыйнай падтрымкай лічбавай каталога відзікаў у Instagram @vidziki.art

Выказваем падзяку ўсім, хто далучыўся да стварэння лічбавага каталога відзікаў!

Вольга Трубач

Дадаць свой відзік
Фотаздымак відзіка можна даслаць на электронную пошту. У пісьме пажадана адзначыць воблаць, раён і населены пункт, дзе ён знойдзены, каму належыць, аўтара і час стварэння (калі вядома). Каму належыць відзік. Ваша імя і прозвішча. Цікавыя факты пра відзік не забараняюцца.
Даслаць відзік на электронную пошту
This site was made on Tilda — a website builder that helps to create a website without any code
Create a website